Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/13/920032_920033/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 21:20
13.09.2017 20:14 Грамадства

Работнікі пракуратур Беларусі і Расіі будуць ажыццяўляць нагляд за выкананнем заканадаўства ў ходзе вучэнняў "Захад-2017"

Мінск, 13 верасня. У Генеральнай пракуратуры Беларусі 12 верасня адбылася рабочая сустрэча з дэлегацыяй ваенных пракурораў Расіі, прысвечаная ажыццяўленню нагляду за выкананнем заканадаўства ў ходзе беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2017".

Як паведамляе Генпракуратура Беларусі, на сустрэчы абмеркаваны пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства ваеннаслужачымі на сумесных ваенных вучэннях, адбыўся абмен думкамі па павышэнні эфектыўнасці наглядных мерапрыемстваў. Затым пракуроры адправіліся на ваенныя палігоны для ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў у войсках.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН