Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/13/eu_eu_919830_445602/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 21:19
13.09.2017 10:44 Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

У Кіеве адкрыўся другі медыяфорум краін Усходняга партнёрства

Кіеў, 13 верасня. Другі медыяфорум краін Усходняга партнёрства адкрыўся 13 верасня ў Кіеве.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць журналісты і эксперты з шасці краін — удзельніц Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і дзяржаў Еўрасаюза.

Чакаецца, што з прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звернуцца міністр замежных спраў старшыні ЕС Эстоніі Свен Міксер, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС ва Украіне Х'ю Мінгарэлі, былы прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы Дуня Міятавіч.

Удзельнікі медыяфоруму абмяркуюць такія актуальныя тэмы, як эканамічны складнік вытворчасці навін, сучасны медыяландшафт, выжыванне рэгіянальных СМІ ў сучасных умовах, роля сацыяльных сетак у працы СМІ і іншыя. Асобная панэль форуму прадугледжвае разгляд выклікаў, звязаных з непраўдзівымі навінамі і прапагандай.

Першы медыяфорум Усходняга партнёрства прайшоў у маі 2015 года ў Рызе ў межах саміту УП. На ім абмяркоўваліся праблемы і выклікі для свабоды прэсы і пытанні паляпшэння становішча СМІ ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН