Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/20/921010_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2017 07:50
20.09.2017 12:04 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоваў па Украіне

Мінск, 20 верасня. У Мінску 20 верасня праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, перамовы пачаліся з сустрэчы рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы. Сустрэчы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. У другой палове дня тут чакаецца пасяджэнне самой кантактнай групы.

Папярэдняя яе сустрэча ў беларускай сталіцы адбылася 6 верасня. Па выніках перамоў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны ўдалося дамагчыся істотнага зніжэння выпадкаў сутыкненняў.

Паводле слоў дыпламата, колькасць выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню ў перыяд з 25 жніўня па 6 верасня знізілася на 67% у параўнанні з такім жа перыядам да школьнага перамір`я, а колькасць выбухаў знізілася на 74%. "Я вельмі рады, што за гэты час амаль цалкам удалося пазбегнуць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва", — дадаў ён.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН