Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/20/921066_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2017 07:50
20.09.2017 14:49 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 20 верасня. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэчы кантактнай групы папярэднічалі пасяджэнні яе падгруп. Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдняя яе сустрэча кантактнай групы адбылася 6 верасня. Па выніках перамоў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны ўдалося дамагчыся істотнага зніжэння выпадкаў сутыкненняў.


Паводле слоў дыпламата, колькасць выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню ў перыяд з 25 жніўня па 6 верасня знізілася на 67% у параўнанні з такім жа перыядам да школьнага перамір'я, а колькасць выбухаў знізілася на 74%. "Я вельмі рады, што за гэты час амаль цалкам удалося пазбегнуць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва", — дадаў ён.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН