Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/29/922510_922511/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2017 05:17
29.09.2017 11:05 Палітыка, Грамадства

Апошні расійскі воінскі эшалон з удзельнікамі вучэнняў "Захад-2017" адбыў з Беларусі

Мінск, 29 верасня. Апошні чыгуначны эшалон з асабовым складам і ваеннай тэхнікай Узброеных сіл Расіі, якія бралі ўдзел у сумесных стратэгічных беларуска-расійскіх вучэннях "Захад-2017", адбыў з Беларусі ў Расію ўвечары 28 верасня, паведамляе беларускае Мінабароны.

Воінскія часці і падраздзяленні са складу беларускага кантынгенту рэгіянальнай групоўкі войскаў ужо прыбылі ў поўным складзе ў пункты пастаяннай дыслакацыі і распачалі абслугоўванне ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Раней паведамлялася, што апошнія расійскія ваенныя пасля вучэнняў "Захад-2017" пакінуць Беларусь 29 верасня або ў ноч з 29 на 30 верасня.

Занепакоенасць тым, што расійскія войскі могуць пасля вучэнняў застацца ў Беларусі, выказвалі палітыкі сумежных краін і прадстаўнікі ўнутранай апазіцыі.

У вучэннях на тэрыторыі Беларусі, паводле дадзеных ваенных, было задзейнічана каля 10.200 ваеннаслужачых (ад Беларусі — крыху больш за 7 тыс., ад Расіі — каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў, да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН