Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/10/04/eu_eu_923362_923363/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2017 05:33
04.10.2017 17:52 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Беларуская і Латвійская чыгункі будуць развіваць грузавыя перавозкі паскоранымі цягнікамі

Мінск, 4 кастрычніка. Беларуская і Латвійская чыгункі будуць развіваць грузавыя перавозкі паскоранымі цягнікамі. Адпаведны мемарандум аб супрацоўніцтве падпісаны 3 кастрычніка ў Мінску ў рамках мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Подпісы пад дакументам паставілі начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і прэзідэнт ДАТ "Латвійская чыгунка" Эдвінс Берзіньш.

Бакі дамовіліся прымаць сумесныя меры па развіцці грузавых перавозак паскоранымі цягнікамі Мінск — Рыга з Беларусі і назад пад брэндам "Грузавы экспрэс-цягнік Мінск — Рыга", ствараць умовы для яго функцыянавання. Дакументам прадугледжана ажыццяўляць каардынацыю ўзаемадзеяння з грузаатрымальнікамі, грузаадпраўшчыкамі, экспедытарскімі і стывідорнымі кампаніямі і іншымі ўдзельнікамі рынку транспартных паслуг.

Першы цягнік плануецца арганізаваць да канца 2017 года.

У склад цягніка будуць уключацца грузы ў кантэйнерах, якія рухаюцца ў рамках праекта "Эканамічны пояс Шаўковага шляху" ў зносінах Кітай — ЕС — Кітай у напрамку Латвіі.

Таксама 3 кастрычніка было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай чыгункай і Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту (БелДУТ). Подпісы пад дакументам паставілі Уладзімір Марозаў і рэктар універсітэта Юрый Кулажанка. Пагадненне прадугледжвае развіццё сістэмы доўгатэрміновых партнёрскіх адносін у галіне навукова-даследчай, доследна-канструктарскай і інавацыйнай дзейнасці, павышэння якасці падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, правядзення выпрабавання прадукцыі чыгуначнага транспарту ў вучэбна-палявым цэнтры БелДУТ.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН