Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/10/08/by_media_advokaat/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2017 01:49
08.10.2017 14:30 Відэа, Спорт

Прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера зборнай Галандыі па футболе Дзіка Адвакаата

"Матч з беларусамі быў далёка не лепшы, хоць мы і выйгралі. Нам пашанцавала з пенальці", — заявіў галоўны трэнер галандскай футбольнай зборнай Дзік Адвакаат на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы.

7 кастрычніка ў Барысаве ў заключным дамашнім матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету 2018 года (перадапошнім у рамках усяго турніру) беларуская каманда пацярпела паражэнне з лікам 1:3 (М.Валадзько, 55 — Пропер, 24, Робен, 84, з пенальці, Дэпай, 90+3, са штрафнога).

Гэтая перамога, хутчэй за ўсё, не дапаможа галандцам выйсці ў плэй-оф кваліфікацыі ЧС, паколькі для гэтага ў заключным туры 10 кастрычніка ім трэба абыгрываць шведаў з лікам 7:0. Скандынавы ў гэтым туры разграмілі Люксембург — 8:0.

"Вядома, вынік у Швецыі вельмі нечаканы. Цяжка ўспомніць, калі міжнародныя матчы такога ўзроўню заканчваліся з такім лікам. Настрой быў не лепшы. Тым не менш мы папрасілі гульцоў паказаць свой максімум. Цяпер трэба думаць, як згуляць са Швецыяй", — сказаў Адвакаат.

На думку трэнера, калі б яго гульцы рэалізавалі некалькі момантаў у першым тайме, матч мог бы развівацца па іншым сцэнары. "Чым больш лік заставаўся 1:0, тым больш сапернік хацеў яго зраўнаваць. Таму 1:1 было лагічным працягам. Мы па-сапраўднаму не кантралявалі гульню. І мы маглі забіць, і беларусы", — зазначыў настаўнік зборнай Галандыі.
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН