Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/10/08/by_media_kriushenko/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2017 05:29
08.10.2017 14:29 Відэа, Спорт

Прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе Ігара Крывушэнкі

Пасля заканчэння адборачнага матча чэмпіянату свету па футболе Беларусь — Галандыя адбыліся прэс-канферэнцыі галоўных трэнераў.

Галоўны трэнер гаспадароў Ігар Крывушэнка не лічыць, што вынік матча ў Швецыі паўплываў на гульню саперніка. "Галандцы гулялі толькі на перамогу. Не сказаў бы, што яны былі прыгнечаныя і гулялі ўпаўнагі", — адзначыў ён.

"Першы тайм быў дастаткова асцярожны, — сказаў Крывушэнка. — Не хацелі даваць саперніку перавагу, адкрываць зоны ў атацы. На жаль, не адпрацавалi зону зваротнай перадачы і пасля навеса з фланга атрымалі гол. За другі тайм падзякаваў хлопцам. Гулялі на сустрэчных курсах, дастаткова смела. Шкада, што не ўсе моманты рэалізавалі. Зразумела, што балельшчыкі чакаюць большага, але гэты працэс па часе не хуткі".

На думку Крывушэнкі, бойка на полі на 58-й хвіліне, калі Мікалай Сігневіч заступіўся за капітана Ігара Стасевіча, які ўпаў, сведчыць аб наяўнасці каманднага духу.
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН