Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/10/09/eu_eu_923977_923986_123456/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2017 05:33
09.10.2017 16:24 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Шастакоў наведае з візітам Чэхію

Мінск, 9 кастрычніка. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў 10—12 кастрычніка наведае з візітам Чэхію, паведамляе прэс-служба МЗС.

Шастакоў прыме ўдзел у штогадовай канферэнцыі "Бізнес-дзень Рэспублікі Беларусь", якая пройдзе ў рамках 59-й Міжнароднай машынабудаўнічай выставы-кірмашу ў Брно.

У мерапрыемстве таксама возьмуць удзел кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі, прадстаўнікі дзелавых колаў Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Удзельнікам канферэнцыі будуць прадстаўлены эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі, а таксама канкрэтныя праекты для інвеставання або мадэрнізацыі на рэспубліканскім узроўні і ў рамках свабодных эканамічных зон. Патэнцыйных інвестараў таксама азнаёмяць са зменамі беларускага заканадаўства ў знешнеэканамічнай сферы і прававым рэжымам працы ў краіне. Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя праектаў Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку "Вялікі камень".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН