Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/10/10/eu_eu_924124_12345/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2017 01:46
10.10.2017 12:28 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

У ЕС пацвердзілі, што Лукашэнка запрошаны на саміт Усходняга партнёрства

Мінск, 10 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка запрошаны на саміт Усходняга партнёрства, які пройдзе 24 лістапада ў Бруселі. Гэтую інфармацыю БелаПАН пацвердзіла крыніца ў Еўрасаюзе.
Паводле яе слоў, запрашэнні краінам — удзельніцам Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) былі накіраваныя 6 кастрычніка. "Запрошаны прэзідэнт Лукашэнка. Улады Беларусі павінны вырашыць і пацвердзіць узровень свайго ўдзелу. Можа спатрэбіцца некаторы час для атрымання адказаў на запрашэнне", — сказала крыніца.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на наступным тыдні Мінск наведае камісар ЕС па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні Еўрасаюза Ёханэс Хан, ён прывязе афіцыйнае запрашэнне для Беларусі на ўдзел у саміце УП.

Папярэдні саміт Усходняга партнёрства адбыўся ў маі 2015 года ў Рызе, Беларусь на ім прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Тады арганізатары саміту па дыпламатычных каналах далі Мінску зразумець, што прысутнасць Лукашэнкі ў Рызе непажаданая.

Варта таксама адзначыць, што на той момант беларускі кіраўнік знаходзіўся ў спісе персон, неўязных у ЕС. Аднак у лютым 2016 года ЕС зняў з Беларусі большасць санкцый, у тым ліку і візавых. Такім чынам, цяпер няма фармальных прычын для няўдзелу Лукашэнкі ў брусельскім саміце Усходняга партнёрства.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН