Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/10/11/924499_123456/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2017 05:20
11.10.2017 20:45 Эканоміка, Фінансы

Бюджэт ЕАЭС у 2018 годзе перавысіць 8,1 млрд расійскіх рублёў

Мінск, 11 кастрычніка. Бюджэт Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2018 годзе перавысіць 8,1 млрд расійскіх рублёў. Адпаведнае рашэнне аб зацвярджэнні бюджэту прынята на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Сочы 11 кастрычніка, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Пры гэтым на выдаткі Еўразійскай эканамічнай камісіі выдзелена звыш 7,7 млрд расійскіх рублёў, Суда ЕАЭС— каля 362 млн. Долевы ўзнос Беларусі ў бюджэт саюза складзе амаль 370 млн расійскіх рублёў. У гэтым годзе названая сума склала 347 млн расійскіх рублёў.

Бюджэтам Еўразійскага эканамічнага саюза на 2018 год прадугледжана, што ўзровень аплаты працы ў Судзе ЕАЭС будзе прыроўнены да ўзроўню аплаты працы ў Вярхоўным судзе Расіі і павялічаны на 20% у параўнанні з гэтым годам. Таксама ў праект каштарысу Суда ЕАЭС ўпершыню ўключаны выдаткі на правядзенне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў 1,5 млн расійскіх рублёў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН