Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/10/12/924739_123456/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2017 05:24
12.10.2017 19:37 Эканоміка, Фінансы

Расійскі "Газпрамбанк" дапаможа Беларусі ў пашырэнні прысутнасці на фінансавых рынках Расіі і Кітая

Мінск, 12 кастрычніка. Расійскі "Газпрамбанк" будзе аказваць Беларусі падтрымку ў працы па пашырэнні прысутнасці Беларусі на фінансавых рынках Расіі і Кітая. Гэта прадугледжана пагадненнем аб супрацоўніцтве, якое падпісалі 12 кастрычніка ў Мінску Міністэрства фінансаў Беларусі і АТ "Газпрамбанк".

"У адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве АТ "Газпрамбанк" будзе аказваць Міністэрству фінансаў Беларусі інфармацыйна-арганізацыйную і кансультацыйную падтрымку ў працы па пашырэнні прысутнасці Беларусі на фінансавых рынках Расіі і Кітая. Пагадненне заклікана садзейнічаць вырашэнню прыярытэтных задач ўмацавання фінансавай стабільнасці Беларусі і дыверсіфікацыі крыніц фінансавання бюджэту", — гаворыцца ў паведамленні беларускага Мінфіна.

З боку Міністэрства фінансаў пагадненне падпісаў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, ад АТ "Газпрамбанк" — першы віцэ-прэзідэнт Дзяніс Шулакоў.

АТ "Газпрамбанк" — адзін з найбуйнейшых універсальных фінансавых інстытутаў Расіі, які дае шырокі спектр банкаўскіх, фінансавых, інвестыцыйных прадуктаў і паслуг карпаратыўным і прыватным кліентам, інстытуцыянальным і прыватным інвестарам. Займае лідзіруючыя пазіцыі на расійскім фінансавым рынку. З 2015 года банк з'яўляецца рэйтынгавым кансультантам Міністэрства фінансаў Расіі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН