Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/10/12/eu_eu_924522_12345/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2017 01:47
12.10.2017 10:07 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка: Беларусь бачыць у Іспаніі перспектыўнага партнёра

Мінск, 12 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў караля Іспаніі Філіпа VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём іспанскай нацыі, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

"Мне прыемна адзначыць актывізацыю беларуска-іспанскага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў. Беларусь бачыць у вашай краіне перспектыўнага партнёра і разлічвае на працяг адкрытага дыялогу, які, безумоўна, будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню дружалюбных сувязяў паміж нашымі дзяржавамі", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў Філіпу VI "моцнага здароўя і поспехаў у справах, а ўсяму іспанскаму народу — міру, спакою і дабрабыту".

12 кастрычніка — галоўнае нацыянальнае свята краіны, Дзень Іспанідад. Адно са значэнняў слова Hispanidad — гэта супольнасць, садружнасць іспанамоўных народаў.

Менавіта ў гэты дзень у 1492 годзе іспанская марская экспедыцыя пад кіраўніцтвам Хрыстафора Калумба высадзілася ў Новым Свеце, прынёсшы туды мову і культуру метраполіі. Гэтая дата адзначаецца ў розных іспанамоўных краінах, хоць свята ў іх завецца па-рознаму.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН