Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/10/20/925978_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.01.2018 14:14
20.10.2017 19:58 Грамадства

Вызвалены ад пасады начальнік 72-га АНЦ, дзе загінуў салдат Коржыч

Мінск, 20 кастрычніка. Палкоўнік Канстанцін Чарнецкі вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных сіл. Адпаведны Указ № 383 20 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

"Падчас расследавання крымінальнай справы па факце смерці радавога Аляксандра Коржыча былі ўстаноўленыя выпадкі парушэння статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі навучальнага цэнтра. Гэта стала магчымым у выніку самаўстаранення і безадказнага стаўлення шэрагу службовых асоб цэнтра да выканання сваіх службовых абавязкаў, а таксама адсутнасці кантролю за падтрыманнем воінскай дысцыпліны і правапарадку ў падпарадкаваным злучэнні з боку яго начальніка палкоўніка Канстанціна Чарнецкага", — адзначаецца ў рэлізе.

21-гадовага Аляксандра Коржыча знайшлі вісчым у пятлі са звязанымі нагамі і надзетай на галаве майкай 3 кастрычніка ў падвале медроты. 5 кастрычніка следства ў якасці першапачатковай версіі назвала суіцыд. Сваякі з гэтай версіяй не пагадзіліся і заявілі аб гвалтоўным характары смерці. У выніку Следчы камітэт распачаў справу па ч. 3 арт. 443 КК (парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці, якое пацягнула цяжкія наступствы). Камітэт разглядае тры версіі трагедыі: давядзенне да самагубства, забойства і самагубства.

Па справе Коржыча заключана пад варту 10 чалавек, у тым ліку два афіцэры — камандзір роты, старшы лейтэнант 1994 года нараджэння, і яго намеснік, капітан 1989 год нараджэння, сем сяржантаў і прапаршчык. За непрыняцце мер па прадухіленні гібелі радавога з арміі звольненыя пяць чалавек, яшчэ двое — адхіленыя ад працы. Расследаванне справы знаходзіцца на кантролі ў Лукашэнкі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН