Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/11/13/by_media_fedcup-pkf-usa/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2017 21:27
13.11.2017 10:35 Відэа, Спорт

Како Вандэвеге: Варта адзначыць неверагодную гульню беларускіх тэнісістак

"Варта адзначыць неверагодную гульню беларускіх спартсменак і асабліва атмасферу, якую ўдалося стварыць беларускім гледачам. Я адчувала іх націск, але тым не менш атрымлівала асалоду ад кожнага моманту. Я вельмі задаволеная, што змагла перамагчы сябе і дамагчыся жаданага выніку", — заявіла на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў фіналу Кубка федэрацыі першы нумар жаночай зборнай ЗША па тэнісе Како Вандэвеге.

У сваю чаргу капітан зборнай ЗША Кэтлін Рынальды так пракаментавала перамогу над беларускамі: "Мы чакалі супраціву, разумелі, што матч будзе няпростым. Я ўжо даўно назіраю за ростам таленавітых беларускіх гульцоў. Мы пастараліся правесці добрую падрыхтоўку, гэта не так проста зрабіць у канцы сезона. Тым не менш праца была праведзеная паспяхова, пра што сведчыць вынік".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН