Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/11/14/929387_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2017 21:24
14.11.2017 20:29 Грамадства

Пачалася адпраўка ў войскі грамадзян, прызваных для праходжання тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве

Мінск, 14 лістапада. У Беларусі 14 лістапада пачалася адпраўка ў войскі грамадзян, прызваных у воінскія часці для праходжання тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі новага папаўнення, прайшлі ў сталіцы і ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

У гэты дзень з абласных і Мінскага гарадскога зборных пунктаў накіравана ў войскі каля 1.200 прызыўнікоў, якія папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, Мінскай ваеннай камендатуры і кіналагічнага цэнтра Узброеных сіл, а таксама навучальныя воінскія часці.

У Мінску ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі новага папаўнення, прайшлі на базе Мінскага гарадскога і абласнога зборных пунктаў. У гэты дзень каля 300 чалавек, прызваных ваеннымі камісарыятамі горада Мінска і Мінскай вобласці, папоўняць рады Узброеных сіл.

Улічваючы патрэбы Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, на іх укамплектаванне да 30 лістапада 2017 года плануецца накіраваць каля 11 тысяч чалавек. Акрамя таго, для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд плануецца накіраваць каля 1,5 тысяч чалавек.

У адпаведнасці з заканадаўствам на прызыўныя камісіі восенню гэтага года будзе выклікана каля 80 тысяч маладых людзей.

Зараз у ваенных камісарыятах краіны завяршаецца медыцынскі агляд прызыўнікоў. Прызыўнымі камісіямі раёнаў (гарадоў) у адночінах да грамадзян ужо прынята больш за 55 тысяч рашэнняў. Дадзена  звыш 26 тысяч адтэрміновак, больш за 85% складаюць адтэрміноўкі для прадаўжэння адукацыі.

17 прызыўнікам воінская служба заменена на альтэрнатыўную службу. Абласныя (Мiнская гарадская) прызыўныя камісіі правяраюць абгрунтаванасць вынесеных раённымі (гарадскімі) прызыўнымі камісіямі рашэнняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Прадстаўнікі воінскіх часцей завяршылі планавую работу ў ваенных камісарыятах раёнаў (горада) па ўсебаковым вывучэнні і адборы прызыўнікоў для камплектавання Узброеных сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН