Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/11/29/931840_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.01.2018 12:35
29.11.2017 14:35 Палітыка

У Мінску праходзіць сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

Мінск, 29 лістапада. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэча ў комплексе "Дыпсэрвіс-хол" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. Ёй папярэднічалі перамовы рабочых падгруп кантактнай групы.

Папярэдні раўнд перамоваў у Мінску адбыўся 15 лістапада. Паводле яго вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што ў чарговы раз група пацвердзіла сваю прыхільнасць захаванню перамір'я. Сайдзік адзначыў, што апошнім часам назіраецца рост колькасці парушэнняў рэжыму спынення агню. У прыватнасці, за тыдзень да пасяджэння іх колькасць вырасла на 14%. "А ўчора (14 лістапада. — БелаПАН.) усяго толькі за суткі яна дасягнула амаль дзвюх тысяч, што з'яўляецца сумным рэкордам у другой палове гэтага года", — заявіў дыпламат.


Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер 29 лістапада, знаходзячыся ў Ашхабадзе, падзякаваў Беларусі за ўклад у ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу. "Хацеў бы падзякаваць кіраўніцтву Беларусі за ўклад у дзейнасць АБСЕ, а таксама за ўсё, што краіна робіць па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, у тым ліку па прадастаўленні перамоўнай пляцоўкі для трохбаковай кантактнай групы", — цытуе Грэмінгера інфармагенцтва БелТА.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН