Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/12/05/932675_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:44
05.12.2017 15:22 Эканоміка, Фінансы

Урад: Адным з драйвераў росту эканомікі ў 2018 годзе стане ІТ-сектар

Мінск, 5 снежня. У Беларусі адным з драйвераў эканамічнага росту у 2018 годзе стане ІТ-сектар, гаворыцца ў паведамленні ўрада, прысвечаным пасяджэнню Саўміна па разглядзе вынікаў работы эканомікі за мінулы перыяд 2017 года і планам на наступны год, якое праходзіць 5 снежня.
"Адным з драйвераў эканамічнага росту у 2018 годзе стане ІТ-сектар", — заяўляе прэс-служба ўрада.

Мяркуецца, што аснову для спрыяльнага развіцця ІТ-сектара закладзе дэкрэт, які знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта.

"У цяперашні час праект дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі", які прадугледжвае ў тым ліку максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця тэхналогій блокчэйн (уключаючы майнінг і абарот крыптавалют), а таксама комплекснае прававое рэгуляванне дзейнасці ў гэтай сферы, узгоднены без заўваг усімі ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі Беларусі і ўнесены ва ўстаноўленым парадку на разгляд прэзідэнта", — гаворыцца ў паведамленні Саўміна.

Варта адзначыць, што раней Міністэрства фінансаў і Нацыянальны банк, якія з'яўляюцца рэгулятарамі фінансавага рынку Беларусі, адмовіліся ад рэгулявання крыптавалют у краіне.

"Лепш пакуль захаваць усё як ёсць і не спрабаваць яшчэ дзяржаве глыбока ўлезці ў тэму крыптавалют. Пакуль дзяржава ад гэтай тэмы адхіленая, то і рызыкаў няма", — падкрэсліваў 1 лістапада першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч ў межах дыскусіі ў Мінску.

На мінулым тыдні Міністэрства фінансаў распаўсюдзіла заяву, у якой сцвярджалася, што "на сённяшнім этапе крыптавалюты і інвестыцыі ў іх не могуць быць прызнаныя надзейнымі і законнымі", аднак на працягу сутак гэты дакумент быў ануляваны. Прычыны анулявання заявы не былі названыя.

Паводле інфармацыі БелаПАН, Мінфін і Нацбанк адмовіліся ад рэгулявання крыптавалют, паколькі бачаць у іх патэнцыйныя рызыкі для фінансавага рынку.

"Ставіцца да крыптавалют трэба вельмі асцярожна. Адсачыць іх рух немагчыма, наглядаць за крыптавалютамі немагчыма. Толькі на этапе канвертацыі крыптавалют у фіятныя грошы можна на сітуацыю ўздзейнічаць. Аднак калі апынецца, што рэзідэнты Беларусі ўдзельнічалі да легалізацыі злачынных даходаў, імідж краіны з-за легалізацыі крыптавалют можа сур'ёзна пацярпець на міжнароднай арэне", — лічыць суразмоўца БелаПАН у органах дзяржкіравання.

У сваю чаргу, прадстаўнікі некаторых камерцыйных банкаў Беларусі падтрымліваюць легалізацыю крыптавалют у Беларусі.

"Легалізацыя крыптавалют дазволіць Беларусі атрымаць фінансавыя патокі, якія існуюць у крыптасвеце. Калі мы легалізуем гэты кірунак дзейнасці, крыптавалюту ў Беларусі можна будзе легальна пераводзіць у наяўныя. Адпаведна, у краіну пацягнуцца фінансавыя патокі з іншых краін, і Беларусь стане афшорам, на чым зможа зарабіць", — лічыць член праўлення аднаго з банкаў.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН