Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/12/07/932943_932944/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:43
07.12.2017 09:55 Палітыка, Эканоміка

Вынікі старшынства Расіі ў СНД падвядуць пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці на пасяджэнні ў Мінску 12 снежня

Мінск, 7 снежня. 12 снежня ў Мінску пройдзе апошняе сёлета пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці.

Як паведамляе прэс-служба Выканкама СНД, пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі падвядуць вынікі старшынства Расійскай Федэрацыі ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2017 годзе. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіць пастаянны прадстаўнік РФ пры статутных і іншых органах Садружнасці Андрэй Шведаў, які ўзначальваў савет сёлета.

Перад членамі савета выступіць міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

У пасяджэнні возьме ўдзел выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Прадугледжваецца таксама абмеркаваць сумесны план мерапрыемстваў Выканаўчага камітэта СНД і савета пастаянных прадстаўнікоў па рэалізацыі даручэнняў, якія вынікаюць з рашэнняў сёлетніх пасяджэнняў вышэйшых органаў Садружнасці, і прапаноў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый падчас гэтых пасяджэнняў.

Акрамя таго, пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі сваёй дзейнасці ў 2017 годзе і акрэсляць план працы на наступны год з улікам прыярытэтных задач развіцця СНД.

Плануецца сфармаваць графік справаздач аб дзейнасці органаў галіновага супрацоўніцтва СНД на пасяджэннях Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў пры статутных і іншых органах Садружнасці і камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД на 2018—2019 гады.

Акрамя гэтага, пастаянным прадстаўнікам будуць пададзеныя прапановы ў праект парадку чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, якое адбудзецца ў Мінску 6 красавіка 2018 года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН