Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/12/14/934097_102058/
Дата раздрукоўкі: 19.01.2018 12:35
14.12.2017 15:07 Палітыка

Пуцін: Мінскі фармат па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне мае нізкую эфектыўнасць з-за неканструктыўнай пазіцыі Кіева

Мінск, 14 снежня. Мінскі фармат па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне мае нізкую эфектыўнасць з-за неканструктыўнай пазіцыі Кіева, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі 14 снежня.

"Што да мінскага фармату і яго эфектыўнасці. Эфектыўнасць нізкая з-за неканструктыўнай пазіцыі цяперашняй кіеўскай улады, — цытуе Пуціна ТАСС. — Няма ніякага жадання [у Кіеве] рэалізоўваць пагадненні і распачаць сапраўдны палітычны працэс".

Пуцін таксама адзначыў, што Расія не супраць уключэння ў фармат ЗША. "ЗША, па сутнасці, з'яўляюцца паўнавартаснымі і паўнапраўнымі ўдзельнікамі працэсу ўрэгулявання незалежна ад таго, знаходзяцца яны ў рамках "нармандскага фармату" ці не. ЗША ўсё роўна вельмі глыбока ўцягнутыя і ў курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца там. Ці трэба іх фармальна ўключаць у "нармандскі фармат"? Не ведаю, ва ўсякім разе, гэта не ад нас залежыць. Я ніколі не быў супраць гэтага", — сказаў прэзідэнт РФ.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН