Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/04/eu_eu_936522_936523/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2018 22:20
04.01.2018 14:17 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

МЗС: Дыялог з ЕС у 2017 годзе стаў больш структураваным і эканамічна насычаным

Мінск, 4 студзеня. Дыялог Беларусі з Еўрасаюзам у 2017 годзе стаў больш структураваным і эканамічна насычаным, адзначаецца ў штогадовым аглядзе вынікаў знешняй палітыкі і дзейнасці беларускага МЗС.

Агляд апублікаваны на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Завяршаецца ўзгадненне прыярытэтаў партнёрства Беларусь — ЕС, якія стануць дарожнай картай супрацоўніцтва на 2018—2020 гады ў чатырох галінах: умацаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання; эканамічнае развіццё і рыначныя магчымасці; транспартныя камунікацыі, энергетыка, экалогія і клімат; кантакты паміж людзьмі, адзначае МЗС. Для рэалізацыі праектаў у гэтых сферах у найбліжэйшыя тры гады ЕС толькі па лініі краінавай праграмы тэхдапамогі плануе выдзеліць Беларусі ад 112 да 136 млн еўра ў выглядзе грантаў.

Падпісаўшы і ратыфікаваўшы пагадненні аб фінансаванні праграм трансмежавага супрацоўніцтва ЕС "Польшча — Беларусь — Украіна" і "Латвія — Літва — Беларусь", краіна на конкурснай аснове атрымала доступ да грантавых сродкаў ЕС у памеры 282,7 млн еўра да 2020 года.

Заключэнне рамачнага пагаднення з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам дасць магчымасць значна нарасціць прыток у Беларусь заходніх капіталаўкладанняў. У 2018 годзе банк пачне фінансаванне ўзгодненых праектаў развіцця інфраструктуры, энергаэфектыўнасці і падтрымкі бізнесу ў Беларусі, адзначае МЗС.

Чакаецца, што з 2018 года Беларусь разам з іншымі краінамі — суседзямі ЕС таксама зможа скарыстацца сродкамі новага Еўрапейскага фонду ўстойлівага развіцця, які павінен стымуляваць прыток у эканоміку гэтых краін да 44 млрд еўра інвестыцый.

"У адладжаным і ўпарадкаваным ключы працягвалася праца сумесных механізмаў супрацоўніцтва: Каардынацыйнай групы Беларусь — ЕС, галіновых дыялогаў у галіне эканомікі і фінансаў, гандлю, мытні і аховы навакольнага асяроддзя, — гаворыцца ў аглядзе. — 24 лістапада паміж Беларуссю і Еўрасаюзам падпісана дамоўленасць высокага ўзроўню аб пашырэнні на нашу краіну трансеўрапейскай транспартнай сеткі ЕС, што стане перадумовай для прыцягнення сродкаў Еўрасаюза ў транспартную сістэму Беларусі. Працягваецца дыялог з ЕС па правах чалавека, перамовы аб заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі".

Традыцыяй становіцца правядзенне сумесных з ЕС буйных эканамічных мерапрыемстваў, паступальна развіваюцца палітычныя кантакты, адзначаецца ў аглядзе МЗС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН