Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/06/936867_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.01.2018 14:18
06.01.2018 13:16 Спорт

Створаны аргкамітэт па правядзенні ў 2018 годзе ў Беларусі чэмпіянату свету па канькабежным спорце сярод студэнтаў

Мінск, 6 студзеня. Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 5 студзеня створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2018 годзе ў Беларусі чэмпіянату свету па канькабежным спорце сярод студэнтаў. Аргкамітэт узначаліў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Аргкамітэту даручана да 31 студзеня распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі правядзення чэмпіянату свету.

Пры неабходнасці аргкамітэт упаўнаважаны прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый.

IV чэмпіянат свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце, які арганізуецца пад патранажам Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FISU), Беларусь прыме з 21 па 25 сакавіка.

Як паведамляецца на сайце чэмпіянату, базай для яго правядзення будзе "Мінск-Арэна". Чэмпіянат упершыню будзе праводзіцца на крытай лядовай пляцоўцы з 400-метровай бегавой дарожкай. Гэта дазволіць арганізатарам не залежаць ад умоў надвор'я.

На дадзены момант заяўкі на ўдзел у турніры ў якасці валанцёраў ужо падалі 80 студэнтаў вядучых устаноў вышэйшай адукацыі краіны.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН