Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/06/936884_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.01.2018 14:18
06.01.2018 15:55 Спорт

Домрачава заняла 6-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў Аберхофе

Мінск, 6 студзеня. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла 6-е месца ў гонцы пераследу на чацвёртым этапе Кубка свету ў Аберхофе (Германія).

У адпаведнасці з вынікамі спрынту спартсменка пайшла на 10-кіламетровую дыстанцыю пад № 7 і паказала час 32 хвіліны 18,3 секунды (штрафныя кругі: 0+0+1+1).

Яе суайчынніца Ірына Крыўко фінішавала 20-й (33.19,8; 1+0+0+1; стартавала 17-й). Надзея Скардзіна стала 22-й сярод 58 удзельніц гонкі (33.33,4; 0+0+1+0; стартавала 35-й).

У тройцы лепшых — пераможца спрынту Анастасія Кузьміна са Славакіі (30.49,5; 0+1+1+0), італьянка Даратэя Вірэр (+1.04,4; 0+0+0+0; стартавала 16-й), і ўкраінка Віта Семярэнка (+1.10,2; 0+0+0+0; стартавала 22-й).

У агульным заліку наперадзе Кузьміна (422 ачкі), фінка Кайса Мякярайнен (375) і францужанка Жусцін Брэза (368). Дар'я Домрачава на 18-м месцы (209), Крыўко — на 19-м (209), Надзея Скардзіна — на 21-м (189), Надзея Пісарава — на 63-м (13), Дынара Алімбекава — на 72-м (8), Дар'я Юркевіч — на 77-м (5).

Сёння ў Аберхофе пройдзе таксама мужчынская гонка пераследу на 12,5 км. Этап завершыцца 7 студзеня эстафетнымі гонкамі.
Андрэй Шмялёў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН