Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/08/936947_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.01.2018 14:17
08.01.2018 09:54 Спорт

Аляксандра Сасновіч упершыню ў кар'еры паднялася на 53-е месца ў рэйтынгу ВТА

Мінск, 8 студзеня. 23-гадовая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч 8 студзеня паднялася адразу на 35 месцаў у рэйтынгу ВТА і займае рэкорднае 53-е месца. Раней яе найвышэйшым дасягненнем быў 87-мы радок.

На мінулым тыдні спартсменка дайшла да фіналу турніру серыі "Прэм'ер" у Брысбене (Аўстралія) з прызавым фондам 894.700 долараў ЗША і стала першай у гісторыі гэтых спаборніцтваў, хто дамогся такога поспеху, стартаваўшы ў кваліфікацыі. У вырашальным матчы Сасновіч прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай (6-е месца; з 8 студзеня — 4-е) — 2:6, 1:6.

Сасновіч стала першай ракеткай Беларусі, апярэдзіўшы Арыну Сабаленку, якая займае 69-е месца. Сабаленка паднялася на чатыры радкі, і цяперашні рэйтынг для яе таксама з'яўляецца рэкордным.

Вера Лапко знаходзіцца на 135-м месцы (-1), Вікторыя Азаранка — на 210-м (-1).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН