Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/10/by_media_okrestina_vid/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2018 22:26
10.01.2018 15:28 Відэа, Грамадства

Прыгавораныя да пазбаўлення волі падлеткі атрымалі калядныя падарункі

10 студзеня ў Мінску адбыўся абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА "Цуды на Каляды", удзельнікамі якой сталі падлеткі, прыгавораныя да пазбаўлення волі.

Дзеці прынялі ўдзел у майстар-класах па падняцці гіры і тайскім боксе, убачылі паказальныя выступленні службовых сабак, атрымалі падарункі ад валанцёраў БРСМ "Добрае Сэрца" і цімураўцаў БРПА.

Ларыса Лычкоўская, начальнік прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх УУС Мінскага аблвыканкама: "Тут знаходзяцца 12 падлеткаў, якія ўступілі ў канфлікт з законам. Большасць з іх — на падставе рашэння судоў для далейшага накіравання ў папраўчыя ўстановы закрытага тыпу для праходжання вучобы.

Яны ўчынялі адміністрацыйныя правапарушэнні, не наведвалі навучальныя ўстановы, часта сыходзілі з дома, ужывалі алкагольныя напоі.

У далейшым яны скончаць вучобу, атрымаюць адукацыю, прафесію. Гэта нават нейкі плюс у жыцці будзе: яны ўжо перасталі ўжываць алкаголь.

[Сённяшнюю акцыю] яны яшчэ некалькі дзён будуць абмяркоўваць, павязуць адсюль падарункі, фатаграфіі. [Пасля такіх майстар-класаў] падлеткі, якія мелі праблемы з законам, пачынаюць сур'ёзна займацца спортам".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН