Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/11/937498_937499/
Дата раздрукоўкі: 20.01.2018 14:16
11.01.2018 13:59 Эканоміка, Фінансы, Грамадства

Мінпрацы: Даходы насельніцтва і мінімальная зарплата за снежань 2017 года індэксавацца не будуць

Мінск, 11 студзеня. Грашовыя даходы насельніцтва і мінімальная зарплата за снежань 2017 года індэксавацца не будуць, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Як адзначае ведамства, гэта звязана з тым, што індэкс спажывецкіх цэн не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (студзень 2017 года). Паводле звестак Белстата, за снежань у дачыненні да лістапада спажывецкія цэны выраслі на 0,2%.

Таксама гэты парог не перавышаны да верасня 2017 года — месяца перагляду грашовых даходаў (заработнай платы, дзяржаўных стыпендый навучэнцам, стыпендый клінічным ардынатарам, стыпендый работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц; заработнай платы дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб; грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу; грашовага забеспячэння ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных устаноў.

У сувязі з гэтым усе віды гэтых даходаў не індэксуюцца.

Індэксацыі таксама не падлягае ўстаноўлены 1 студзеня 2017 года памер мінімальнай заработнай платы (265 рублёў).

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, кампенсацыя стратаў ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Нагадаем, 1 студзеня 2018 года мінімальная зарплата павышана да 305 рублёў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН