Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/11/by_media_kriptovaluta/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2018 22:26
11.01.2018 14:53 Відэа, Грамадства

Міждзяржаўны відэамост на тэму крыптавалюты

11 студзеня ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся відэамост Мінск — Астана — Бішкек — Кішынёў — Талін на тэму "Грошы XXI стагоддзя — ці трэба краінам ствараць уласную крыптавалюту?".

Дзяніс Лаўнікевіч, стваральнік першай беларускай крыптавалюты: "У Беларусі крыптавалюты існуюць у стане поўнага прававога вакууму. Яны не дазволеныя і не забароненыя. Але тым не менш сітуацыя такая, што ўся крыптасупольнасць пазітыўна настроеная. Мы ведаем, што будзе нармальна рэгулявацца ўся дзейнасць.

Крыптабіржы, якія будуць стварацца, там ёсць выразная градацыя. Любы чалавек можа стварыць сваю біржу. Мы стварылі біржу, на якой талер купляецца і прадаецца за іншыя крыптавалюты. Такую біржу можа стварыць любы талковы праграміст. А біржы, якія працуюць з дзяржаўнымі грашыма, яе спакойна можа стварыць кампанія, але яна павінна быць рэзідэнтам ПВТ, гэта значыць яна знаходзіцца пад павелічальным шклом і яна павінна мець дэпазіт у банку 500 млн долараў.

І яшчэ ў Беларусі усю дзейнасць, звязаную з тэхналогіяй блокчэйн, цалкам вызвалілі ад падаткаабкладання".

Леанід Цынгісер, аглядальнік "Банкі і фінансы" (Эстонія): "На сённяшні дзень банкі закрываюць рахункі кампаніям толькі за тое, што яны займаюцца абменам крыптавалют, бачныя транзакцыі. Гэтага дастаткова, каб банк даслаў "ліст шчасця" і сказаў: прабачце, высокая рызыка, мы закрываем. То бок на афіцыйным узроўні гэта вітаецца, праводзяцца PR-акцыі, а на рэальным, негалосным, прычым гэта ніяк не звязана з заканадаўствам, банкі пачынаюць сабатаваць гэты працэс".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН