Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/12/937655_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.01.2018 14:18
12.01.2018 13:20 Палітыка

Макей: Расія для нас з'яўляецца першаснай важнасці стратэгічным партнёрам ва ўсіх адносінах

Мінск, 12 студзеня. Расія для Беларусі з'яўляецца "першаснай важнасці стратэгічным партнёрам ва ўсіх адносінах": палітычным, ваенна-палітычным, гандлёва-эканамічным, гуманітарным. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю кітайскаму інфармагенцтву Сіньхуа. Тэкст інтэрв'ю апублікаваны на сайце МЗС.

Расія таксама з'яўляецца найгалоўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі. "У мінулым годзе наш тавараабарот дасягнуў амаль 30 млрд долараў. У лепшыя часы ў нас наогул было 44 млрд долараў, — сказаў Макей. — Але нават гэтая лічба — 30 млрд долараў § кажа пра тое, што з 1995 года тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыўся практычна ў шэсць разоў".

Другім па важнасці гандлёвым партнёрам Беларусі з'яўляецца Еўрасаюз, сказаў міністр. "Адтуль да нас прыходзяць перадавыя тэхналогіі і інвестыцыі. Вядома ж, мы не можам адмовіцца ні ў якой меры ад супрацоўніцтва з ЕС, — адзначыў Макей. — Развіццё нашых сувязяў і з Расіяй, і з Еўрапейскім саюзам, і з астатнім светам не азначае, што мы хочам з кімсьці сябраваць за кошт каго-небудзь ці супраць каго-небудзь. Мы развіваем нашы гандлёва-эканамічныя, палітычныя адносіны з Еўрасаюзам, пры гэтым гаворым нашым партнёрам, што мы ні ў якай меры не маем намер сябраваць з вамі за кошт Расіі ці супраць, ці на шкоду Расіі".

"Мы разумеем, што толькі за кошт наяўнасці нармальных адносін з усімі глабальнымі гульцамі і ў рэгіёне, і ў свеце ў цэлым наша дзяржава можа выжыць. У нашай палітыцы мы заўсёды зыходзім з таго, што, як я ўжо сказаў, мы не прапаведуем прынцып канфрантацыйнасці, наадварот стараемся рабіць так, каб выправіць тыя раздзяляльныя лініі, якія сёння прысутнічаюць у Еўропе і ў нашым рэгіёне, і мы гэта адчуваем на сабе", — заявіў кіраўнік МЗС.

Паводле яго слоў, у Расіі гэта разумеюць. "Ці бачаць, што Беларусь мае намер развіваць канструктыўныя, узаемавыгадныя адносіны з усімі знешнімі партнёрамі не за кошт Расіі і не ў шкоду Расіі. Гэта, наадварот, будзе спрыяць таму, што Беларусь зробіць свой унёсак у забеспячэнне стабільнасці, спакою і бяспекі ў нашым рэгіёне, — сказаў Макей. — Я думаю, што гэта абсалютна відавочна і гэта не дае падставы нікому з нашых партнёраў папракаць Беларусь у тым, што мы з'яўляемся крыніцай нейкай нестабільнасці або неспакою, наадварот, мы з'яўляемся донарам бяспекі ў гэтым рэгіёне".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН