Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/12/937684_102058/
Дата раздрукоўкі: 20.01.2018 14:10
12.01.2018 13:37 Эканоміка, Фінансы

Курс еўра на біржавых таргах дасягнуў 2,42 рубля

Мінск, 12 студзеня. 12 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да еўра, умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля. Пры гэтым еўрапейская валюта падаражэла больш як на капейку.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0109 рубля (0,45%) і склаў 2,4202 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,014 рубля (0,69%) да 2,0048 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0029 рубля і склаў 3,5382 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафту скончыла ўчарашні дзень непадалёк ад самага высокага за тры гады ўзроўню, аднак раніцай у пятніцу цэны зніжаюцца і трымаюцца блізу 69 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 39,38 капейкі, склаўшы 56,6019 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН