Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/12/by_media_ermoshina1201-2_vid/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2018 22:21
12.01.2018 14:00 Відэа, Улада

Лідзія Ярмошына: Выбарчая кампанія ідзе ў штатным рэжыме

12 студзеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя "Аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання".

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Выбарчая кампанія ідзе ў штатным рэжыме, істотных парушэнняў закону няма. Так, ёсць моманты, калі адна кампанія прыкрываецца выбарамі. Напрыклад, адна з зарэгістраваных кандыдатаў па г. Слуцку не атрымлівала на працягу двух тыдняў пасведчанні членаў ініцыятыўнай групы. А ў канцы снежня арганізавала пікет пад банарамі Беларускага народнага фронту, дзе вырашаліся абсалютна іншыя пытанні, не звязаныя са зборам подпісаў. Такім чынам, гэта была чыстай вады палітычная акцыя. Але падобных момантаў падчас цяперашняй выбарчай кампаніі было мала".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН