Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/01/18/938546_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.02.2018 00:23
18.01.2018 15:39 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 18 студзеня. У Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Перамовам папярэднічалі сустрэчы падгруп кантактнай групы, яны, як і пасяджэнне самой кантактнай групы, прайшлі ў "Прэзідэнт-гатэлі" ў традыцыйна закрытым для СМІ рэжыме.

Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску адбылося 20 снежня мінулага года. На ім бакі абвясцілі аб перамір'і на Данбасе з 23 снежня. 27 снежня Кіеў і самаабвешчаныя рэспублікі ўпершыню з восені 2016 года правялі абмен палоннымі. На тэрыторыю, падкантрольную ўкраінскім уладам, вярнулася 73 чалавекі, на тэрыторыю, падкантрольную сепаратыстам, — 233.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН