Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/02/02/941068_557412/
Дата раздрукоўкі: 18.02.2018 04:29
02.02.2018 13:37 Грамадства, Культура

Два ўдзельнікі нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" ўнеслі змены ў конкурсныя песні і возьмуць удзел у фінальным шоу

Мінск, 2 лютага. Праверка ў дачыненні да музычнага матэрыялу фіналістаў нацыянальнага адбору на міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2018" завершана, два ўдзельнікі ўнеслі змены ў заяўленыя песні.

Як паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, гурт Shuma ўнесла змены ў тэкст кампазіцыі "Хмаркі", а Alekseev — у мелодыю песні Forever.

У студзені шэсць артыстаў, якія прайшлі ў фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018", звярнуліся ў Белтэлерадыёкампанію з просьбай адрэагаваць на парушэнні правілаў адбору з боку фіналіста — украінскага канкурсанта Мікіты Аляксеева. Канкурсанты абвінавацілі Аляксеева ў тым, што прэзентаваная ім на конкурс кампазіцыя з'яўляецца перакладам яго ж песні "Назаўжды", якая гучала ў яго гастрольным туры да 1 верасня 2017 года, што з'яўляецца парушэннем правілаў адбору.

Белтэлерадыёкампанія правяла праверку музычнага матэрыялу ўсіх фіналістаў. Экспертная камісія выявіла, што ў гурту Shuma заяўленая народная песня ў аранжыроўцы, забароненая правіламі міжнароднага конкурсу.

Акрамя таго, ад удзелу ў нацыянальным фінале адмовілася расійская спявачка Соф'я Лапіна.

Такім чынам, з улікам праведзенага 16 студзеня лёсавання і зменаў у складзе канкурсантаў спіс фіналістаў выглядае наступнымі чынам: 1. Adagio. 2. Alekseev. 3. Shuma, 4. Napoli. 5. Анастасія Малашкевіч. 6. Гюнеш. 7. "Радыёхваля". 8. Alen Hit. 9. Lexy Weaver. 10. Кірыл Гуд.

Шоу адбудзецца ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" 16 лютага. Індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў пройдуць 15 лютага. Генеральны прагон шоу ў рэжыме прамога эфіру адбудзецца 16 лютага, непасрэдна перад фіналам.

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія) будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы паводле формулы 50x50.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН