Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/02/06/941594_941595/
Дата раздрукоўкі: 18.02.2018 04:30
06.02.2018 21:16 Культура, Грамадства

Жарко: Ад "Беларусьфільма" чакаюць запатрабаванага айчыннага кіно

Мінск, 6 лютага. Ад Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", з завяршэннем рэканструкцыі якой створаны ўсе неабходныя ўмовы для працы, чакаюць запатрабаванага айчыннага кіно, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры.

"У бюджэце запланаваны сродкі на кінавытворчасць. Задача перад Нацыянальнай кінастудыяй — стварэнне запатрабаванага айчыннага кіно. Таксама неабходна прасоўваць прадукцыю на знешнія рынкі. Трэба вучыцца шукаць партнёраў па сумесных праектах, у тым ліку з недзяржаўным сектарам, працаваць з тэлеканаламі", — прыводзіць словы Жарко прэс-служба ўрада.

Жарко таксама закрануў арганізацыю міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" і II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Чыноўнік выказаў упэўненасць, што конкурс можна арганізаваць на высокім узроўні, і даручыў пачынаць працу па пошуку і падрыхтоўцы прадстаўніка ад Беларусі.

Для гасцей II Еўрагульняў неабходна старанна прадумаць усе пытанні арганізацыі іх вольнага часу. У тэатрах і музеях важна прапанаваць турыстам мерапрыемствы, якія могуць быць ім цікавыя, сказаў Жарко.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН