Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/02/08/941785_224014/
Дата раздрукоўкі: 21.02.2018 06:35
08.02.2018 09:09 Эканоміка, Грамадства

Упершыню сёлета павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва

Мінск, 8 лютага. Канцэрн "Белнафтахім" 8 лютага ў сярэднім на 1,6% (2 капейкі, або 200 рублёў без уліку апошняй дэнамінацыі) павышае рознічныя цэны на бензін. Гэта першае падаражанне аўтамабільнага паліва ў 2018 годзе.
Кошт бензіну АІ-92-К5 павялічваецца з 1,19 да 1,21 рубля за літр (на 1,7%), АІ-95-К5-Еўра — з 1,27 да 1,29 (на 1,6%), дызельнага паліва ДТ-К5 — з 1,29 да 1,31 (на 1,6%), бензіну АІ-98-К5-Еўра — з 1,48 да 1,50 (на 1,4%).

Цэны павышаныя "ў сувязі са значным ростам кошту нафты і павелічэннем з 1 лютага 2018 года ставак акцызаў на нафтапрадукты".

"Кошт аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі па-ранейшаму застаецца самым нізкім у Еўропе, — падкрэсліваецца ў рэлізе. — З улікам змены цэн на беларускіх АЗС рознічныя цэны на маторнае паліва ў сумежных рэгіёнах Расіі вышэйшыя за беларускія па бензінам на 12%, па дызельным паліве — на 9%. Цэны на ўкраінскім рынку вышэй на 48—63%, чым у Беларусі, на рынку краін Балтыі і Польшчы — вышэй на 108—130% у залежнасці ад віду паліва".

У 2017 годзе паліва даражэла сем разоў: 11 і 18 сакавіка, 1, 8 і 15 красавіка, 6 мая і 26 кастрычніка (па 1 капейцы). Да гэтага больш за два гады (пасля 13 студзеня 2015 года) яго кошт не змяняўся.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН