Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/02/08/941837_559687/
Дата раздрукоўкі: 18.02.2018 04:31
08.02.2018 13:36 Грамадства, Эканоміка, Спорт

Былы старшыня футбольнага клуба "Слуцк" узяты пад варту ў зале суда

Мінск, 8 лютага. 8 лютага суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў былога старшыню ГА "Спартыўны футбольны клуб "Слуцк" Алега Каранеўскага да пазбаўлення волі на чатыры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам пяць гадоў, паведамілі БелаПАН у судзе.

Каранеўскага, які знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, сёння ў зале суда ўзялі пад варту.

Ён прызнаны вінаватым у атрыманні хабару (ч. 1 арт. 430 КК) і замаху на атрыманне хабару (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 430 КК).

Прысуд у законную сілу не ўвайшоў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны і парадку.

Як БелаПАН паведамляў раней, Каранеўскага затрымалі 5 верасня 2017 года на праспекце Пераможцаў у Мінску аператыўныя супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Ад дырэктара камерцыйнай арганізацыі старшыня СФК прыняў у якасці хабару 2.700 рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб забеспячэнні перамогі гэтай арганізацыі ў працэдуры закупкі, якую праводзіла ГА.

Тады ў дачыненні да Каранеўскага ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало справу на падставе ч. 1 арт. 430 КК за атрыманне хабару.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН