Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/02/09/eu_eu_942063_887901/
Дата раздрукоўкі: 18.02.2018 04:27
09.02.2018 14:05 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Макей абмеркаваў з кіраўніком Schneider Group актывізацыю беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва

Мінск, 9 лютага. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 9 лютага ў Мінску сустрэўся з генеральным дырэктарам групы кансалтынгавых кампаній Schneider Group, сустаршынёй рабочай групы "Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Уладзівастока" Ульфам Шнайдэрам.

Як паведаміла прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы абмеркаваныя магчымасці ўзаемадзеяння з групай кампаній у кантэксце актывізацыі беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Шнайдэр праінфармаваў Макея пра мэты і задачы рабочай групы, створанай у 2015 годзе для садзейнічання развіццю дыялогу і ўсталяванню адносін партнёрства паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам, іх краінамі-членамі і іншымі дзяржавамі рэгіёна. Адбыўся абмен думкамі пра перспектывы дзейнасці рабочай групы і магчымыя сумесныя захады па прасоўванні ідэі "інтэграцыі інтэграцый".

Schneider group, як паведамляе яе афіцыйны сайт, з'яўляецца часткай LEA (Leading Edge Alliance) — другой па велічыні міжнароднай асацыяцыі кампаній, дзейнасць якой сканцэнтраваная на бухгалтарскіх, фінансавых і дзелавых кансультацыйных паслугах. Група аказвае сваім кліентам у розных краінах паслугі бэк-офіса для стварэння і развіцця бізнесу на тэрыторыі Беларусі, Германіі, Казахстана, Польшчы, Расіі і Украіны.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН