Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/02/13/942526_942527/
Дата раздрукоўкі: 21.02.2018 06:31
13.02.2018 13:59 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка патрабуе ўзмацніць "інфармацыйнае суправаджэнне" будаўніцтва БелАЭС

Мінск, 13 лютага. На пасяджэнні Савета бяспекі 13 лютага Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць "інфармацыйнае суправаджэнне будаўніцтва БелАЭС".

"Найважнейшым пытаннем у дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на сучасным этапе застаецца кантроль за бяспечным будаўніцтвам і эксплуатацыяй Беларускай АЭС, — цытуе кіраўніка дзяржавы прэс-служба прэзідэнта. — У тым ліку забеспячэнне інфармацыйнага суправаджэння нацыянальнага ядзернага праекта".

На думку Лукашэнкі, Адміністрацыі прэзідэнта і Дзяржсакратарыяту Савета бяспекі "пара адвучыцца і адвучыць ведамствы сядзець і чакаць нейкіх каманд аб штодзённым і эфектыўным інфармацыйным суправаджэнні дзяржаўнай палітыкі ва ўсіх сферах". "Мы пра гэта казалі пры прызначэнні кіраўнікоў найважнейшых сродкаў масавай інфармацыі", — нагадаў ён.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН