Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2018/02/14/942793_557463/
Дата раздрукоўкі: 18.02.2018 04:33
14.02.2018 15:17 Палітыка

Раўкоў: Пры выкананні неабходных умоў Беларусь гатовая накіраваць міратворцаў у Данбас

Мінск, 14 лютага. Узброеныя сілы Беларусі гатовыя пры выкананні ўсіх неабходных умоў накіраваць міратворцаў у Данбас, заявіў 14 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, каментуючы інтэрв`ю кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея расійскай газеце "Известия".
У інтэрв`ю, апублікаваным 8 лютага, Макей заявіў, што Беларусь захоўвае непрадузятую і сумленную пазіцыю ў адносінах да ўсіх удзельнікаў канфлікту ў Данбасе. "Мы не гонімся за нейкімі лаўрамі. Але гэта канфлікт у нашым рэгіёне, у нашай сям`і. У прамым сэнсе слова. Таму дадатковым спосабам дапамагчы бакам канфлікту можа стаць увод у Данбас міратворцаў — зразумела, у тым ліку і беларускіх. Пра гэта наш прэзідэнт казаў яшчэ ў 2014 годзе, і мы ад сваіх слоў не адмаўляемся", — сказаў Макей.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН