Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2007/10/16/193038_193041/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2020 08:44
16.10.2007 18:07 Грамадства

Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення іск аб абароне аўтарскага права Алеся Разанава і Віктара Маркаўца

Мінск, 16 кастрычніка. Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення іск аб абароне аўтарскага права вядомых дзеячаў беларускай культуры — паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца. Пра гэта 16 кастрычніка паведаміў суддзя судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Віктар Коўшун.
У сваім рашэнні суд адзначыў, што ён не знаходзіць падстаў для задавальнення іска, паколькі істцы не прадставілі доказаў перапрацоўкі сваіх твораў ("Яйкаквадраты") у выяву таварнага знака СТАА "МТС". Паводле слоў суддзі, адказчык выкарыстоўвае самастойную выяву.

Нагадаем, што грамадзянская справа была распачата 16 жніўня г.г. пасля таго, як Маркавец і Разанаў — аўтары мастацкага праекта "Яйкаквадраты", створанага імі ў 1992 годзе і ўпершыню выкананага ў жывапісных творах, запатрабавалі прызнання і апублікавання ў СМІ факту парушэння аўтарскіх правоў у дачыненні да свайго праекта, што выразілася ў незаконных пераробках арыгінальных твораў і далейшым іх выкарыстанні. З вясны 2006 года "Яйкаквадраты" сталі прымяняцца ў выяве таварнага знака сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Мабільныя ТэлеСістэмы" (МТС), якое 10 ліпеня г.г. афіцыйна зарэгістравала свой брэнд на тэрыторыі Беларусі.

16 кастрычніка ў 20.00 у галерэі "ДМ" у кавярні "Фальварак "Добрыя Мыслі" (Магілёўская, 12) адбудзецца прэс-канферэнцыя В.Маркаўца і А.Разанава.
Марат Гаравы, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239