Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2007/12/09/201934_201935/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:55
09.12.2007 11:13 Палітыка

Завяршыўся візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу

Мінск, 9 снежня. Завяршыўся візіт у Венесуэлу афіцыйнай беларускай дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле інфармацыі афіцыйных крыніц, у Каракасе прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам. У штаце Ансаатэгі кіраўнікі дзвюх дзяржаў узялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця сумеснага беларуска-венесуэльскага прадпрыемства па здабычы нафты, якое размешчана на радовішчы Гуара.

Прэзідэнты падпісалі пагадненне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў былі таксама падпісаны міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай сферы, аб садзеянні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў, аб адмене віз у нацыянальных пашпартах.

Заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і Міністэрствам народнай улады па фінансах Венесуэлы, аб культурным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі, аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, а таксама ў сферы барацьбы са злачыннасцю.

Падпісаны кантракт, які прадугледжвае праекціроўку і будаўніцтва беларускім бокам жылога раёна ў Венесуэле на 5 тыс. кватэр.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН