Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2007/12/19/by_hleb_narochanskij/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 05:34
19.12.2007 22:36 Відэа

Відэарэпартаж з вытворчай лініі, дзе выпякаецца самы папулярны ў Беларусі хлеб "Нарачанскі"

17 снежня ў рамках Другога харчовага бізнес-форуму, што адбыўся ў Мінску, прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Х Нацыянальнага конкурсу прадуктаў харчавання "Прадукт года". Сярод лепшых быў названы і хлеб "Нарачанскі" мінскага хлебазавода № 2 КУП "Мінскхлебпрам".

Гэты папулярны ў мінчан хлеб ужо дваццаць год трымае лідэрства ў пакупніцкім попыце, менавіта яго вязуць беларусы ў якасці гасцінца сваім родным, сябрам і калегам у іншыя гарады і краіны.

Як расказала БелаПАН галоўны тэхнолаг завода Святлана Загнетава (яна, дарэчы, адзін з распрацоўшчыкаў рэцэптуры "Нарачанскага"), гэта быў першы ў Беларусі заварны хлеб. У яго састаў, разам з мноствам кампанентаў, уваходзіць бульба, што не выпадкова. Паводле слоў Святланы Іванаўны, "некалі нашы бабулі выпякалі хлеб менавіта з бульбай". "Мала таго, што цікавая рэцэптура, вельмі складаная тэхналогія прыгатавання гэтага хлеба", — адзначыла спецыяліст. Паводле яе слоў, над распрацоўкай "Нарачанскага" на прадпрыемстве працавалі цэлы год. "А сёння гэты хлеб самы запатрабаваны ў Беларусі", — з гонарам сказала Святлана Загнетава, паказваючы карэспандэнту БелаПАН дыплом пераможца конкурсу "Прадукт года — 2007".

БелаПАН

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН