Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/01/18/206861_206880/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 18:01
18.01.2008 21:12 Эканоміка, Грамадства

Аплата паслуг аператара сотавай сувязі "БеСТ" стала магчымай ва ўсіх банкаматах "Беларусбанка"

Мінск, 18 студзеня. Аплаціць паслугі дзяржаўнага аператара сотавай сувязі стандарта GSM "БеСТ" стала магчымай ва ўсіх банкаматах ААТ "ААБ "Беларусбанк". Па меры ўводу ў эксплуатацыю новых банкаматаў гэтая паслуга будзе ўключацца аўтаматычна.

Каментуючы сітуацыю, прэс-сакратар ЗАТ "БеСТ" Таісія Пастухова сказала: "Развіццё сеткі сотавага аператара прадугледжвае не толькі будаўніцтва новых базавых станцый. Стварэнне камфортных умоў для карыстання і аплаты паслуг сувязі — гэта немалаважны фактар для абанентаў. Зручнасць банкаматаў "Беларусбанк" заключаецца ў іх даступнасці па месцаразмяшчэнні і часе працы. Банкамат не абмяжоўвае чалавека часавымі рамкамі тэхнічных або абедзенных перапынкаў супрацоўнікаў".

Па стане на 1 студзеня 2008 года ў краіне налічвалася 870 банкаматаў "Беларусбанка" (у 2007 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю 168 банкаматаў), з іх 215 мультывалютных.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН