Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/03/03/by_polar/
Дата раздрукоўкі: 16.11.2018 13:10
03.03.2008 10:34 Аўдыё

У ноч з 1 на 2 сакавіка з Мінска ў Арктыку адправіліся члены беларускай экспедыцыі

У ноч з 1 на 2 сакавіка з Мінска ў Архангельск адправіліся члены беларускай арктычнай экспедыцыі. Напярэдадні ад'езду карэспандэнт БелаПАН узяла інтэрв'ю ў яе кіраўніка, старшыні грамадскага аб'яднання "Полюс" Уладзіміра Драбо.  

У складзе групы — сямёра беларусаў і двое расіян, супрацоўнікаў Інстытута Арктыкі і Антарктыкі (ІАА). Экспедыцыя будзе рухацца на колавых усюдыходах, сабраных на мінскім СП ЗАТ "МАЗ-МАН", па маршруце Архангельск — Нар'ян-Мар — Салехард — Нарыльск — востраў Бягічава — Мірны — Якуцк. Акрамя праверкі тэхнікі ў суровых умовах Крайняй Поўначы, удзельнікі гэтага эксперыментальнага падарожжа, якое будзе доўжыцца больш за два месяцы, ставяць і навуковыя задачы — будуць праведзены выпрабаванні медыцынскага абсталявання.

Як расказаў БелаПАН Уладзімір Драбо, у Архангельску да экспедыцыі далучыцца група медыкаў Цэнтра палярных даследаванняў ІАА. Яны будуць праводзіць абследаванне насельніцтва цяжкадаступных раёнаў Запаляр'я па маршруце руху і перадаваць інфармацыю праз спадарожнік у Санкт-Пецярбург для аператыўных медыцынскіх кансультацый і дыягностыкі.

Беларуска-расійская экспедыцыя будзе доўжыцца прыблізна паўтара месяца.

Зіна Звягіна, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН