Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/03/17/218727_218737/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:59
17.03.2008 11:52 Грамадства

Пачаў работу сайт Беларускага грамадскага аб`яднання "Пераможам астэапароз разам"

Мінск, 17 сакавіка. Пачаў работу сайт Беларускага грамадскага аб`яднання "Пераможам астэапароз разам" — http://osteoporosis.belmapo.by

Сайт распрацаваны супрацоўнікамі Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і прысвечаны праблеме астэапарозу — захворвання, якое характарызуецца павышанай крохкасцю касцей, што вядзе да іх пераломаў і дэфармацыі.

На сайце размешчана інфармацыя аб эпідэміялогіі, дыягностыцы і лячэнні гэтай паталогіі, падрыхтаваная беларускімі спецыялістамі ў згаданай сферы. Стваральнікамі сайта нададзена ўвага рацыянальнаму харчаванню, фізічнай актыўнасці і іншым аспектам прафілактыкі астэапарозу. Прыводзяцца фактары рызыкі ўзнікнення гэтага захворвання, характарыстыка асобных клінічных форм. Закранута таксама праблема астэапарозу ў дзяцей, размешчана інфармацыя аб прэпаратах, што прымяняюцца ў лячэнні. Акрамя таго, сайт утрымлівае інфармацыю аб канферэнцыях, семінарах, навінах медыцыны, прысвечаных гэтай праблеме. На ім размяшчаюцца адказы на пытанні наведнікаў.

Рэсурс прызначаны для ўрачоў і даследчыкаў праблемы астэапарозу, а таксама для жадаючых атрымаць інфармацыю аб захворванні. Як паведамляла БелаПАН старшыня аб`яднання "Пераможам астэапароз разам", доктар медыцынскіх навук Эма Рудэнка, у Беларусі астэапароз можа быць выяўлены прыкладна ў 500 тыс. чалавек: амаль у кожнай пятай жанчыны старэйшай за 55 гадоў і ў кожнага восьмага мужчыны пасля 60. Паводле слоў прафесара, фактарамі рызыкі захворвання з`яўляюцца: недастатковае ўжыванне кальцыю і вітаміна Д, курэнне, ужыванне алкаголю, нізкая фізічная актыўнасць, генетычная схільнасць, асаблівасці целаскладу і інш.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН