Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/04/10/by_dashkevich/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 11:51
10.04.2008 14:35 Відэа

Відэаінтэрв'ю з маладзёжным лідэрам Зміцерам Дашкевічам, які выйшаў на волю пасля 15-сутачнага арышту, і яго бацькамі

У Мінску 9 красавіка на волю выйшлі маладзёжныя актывісты, асужданыя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту пасля акцыі ў Дзень волі.

Аднаго з арыштаваных — лідэра міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт", зарэгістраванай ў Чэхіі, Зміцера Дашкевіча — выпусцілі з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў за четыры з паловай гадзіны да афіцыйнага часу вызвалення. Як лічыць З.Дашкевіч, гэта было зроблена адмыслова для таго, каб сарваць яго сустрэчу з аднадумцамі. Аднак к прызначанай гадзіне, калі заканчваўся тэрмін арышту таварышаў, Зміцер і яго бацькі Вячаслаў і Вольга Дашкевічы прыехалі на вуліцу Акрэсціна, дзе знаходзіцца ізалятар, каб сустрэць іх.

Як паведаміў БелаПАН З.Дашкевіч, час ў зняволенні не прайшоў марна: "Там было шмат кніг, якія пакуль што новым заканадаўствам не забароненыя. Таму чыталі, елі кашу..."

Паводле слоў Зміцера, "беларускія ўмовы сведчаць аб тым, што дзеля дасягнення чагосьці трэба чымсьці ахвяраваць. Без гэтай ахвяры не будзе ні свабоды, ні незалежнасці, ні дэмакратыі, ні справядлівасці".

Бацька юнака, Вячаслаў Дашкевіч, прызнаецца, што "спачатку не ўхваляваў палітычную актыўнасць сына, але калі пабыў на першым судзе над ім і убачыў, колькі людзей прыйшлі падтрымаць яго", зразумеў важнасць справы, якой займаецца Зміцер. Цяпер, кажа бацька, ён "захапляецца яго мужнасцю".

За ўдзел ў святкаванні Дня волі 26 чалавек былі прыгавораны судамі да розных тэрмінаў арышту — ад 3 до 15 сутак, яшчэ 50 — аштрафаваны. Увогуле, паводле звестак праваабаронцаў, 25 сакавіка было затрымана 88 чалавек.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН