Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/04/14/by_bit_v/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:55
14.04.2008 12:26 Відэа

У Мінску прайшла вечарына, прысвечаная 40-годдзю першага ў Беларусі біт-фестывалю

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылася вечарына, прысвечаная 40-годдзю першага ў Беларусі біт-фестывалю.

12—14 красавіка 1968 года ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце, як тады называўся БДУІР, прайшоў першы ў Беларусі і Савецкім Саюзе біт-рок-фестываль. Ён быў арганізаваны кіраўніцтвам і камітэтам камсамолу МРТІ пры падтрымцы ўладаў горада і рэспублікі. Старшынёй журы быў галоўны дырыжор дзяржаўнага эстрадна-сімфанічнага аркестра Барыс Райскі, членам журы — кампазітар Ігар Лучанок.

Тады фестываль сабраў 12 ансамбляў, якія прадстаўлялі МРТІ і іншыя ВНУ Мінска, а таксама Акадэмію навук, Цэнтральны універсальны магазін. Выступы гуртоў праходзілі пры поўным аншлагу.

У той час на вечарыны ў МРТІ, дзе гралі знакамітыя "Алгарытмы", нельга было патрапіць. Паслухаць іх прыходзілі такія знакамітыя музыканты, як Уладзімір Мулявін, Юрый Антонаў, удзельнікі ВІА "Поющие гитары" і іншыя. Студэнты інстытута самі распрацоўвалі арыгінальныя схемы, збіралі электрагітарныя ўзмацняльнікі, прыдумлялі гукавыя эфекты.

І вось праз 40 год Генадзь Старыкаў, адзін з удзельнікаў таго гістарычнага фестывалю, адкрыў прысвечаную гэтай выдатнай падзеі вечарыну. На ёй выступілі прадстаўнікі знакамітых у 60—70-я гады ансамбляў "Алгарытмы", "2+2", "Дойліды", "Дысканты", "Пінгвіны", "Вясёлыя лісы", а таксама "Пане-браце", "Сузор`е", "Песняры", сучасныя рок-блюзавыя групы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН