Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/08/19/248495_248505/
Дата раздрукоўкі: 05.12.2020 09:00
19.08.2008 13:09 Палітыка

Аляксандр Казулін стаў ганаровым членам міжнароднага аб'яднання "Малады фронт"

Мінск, 19 жніўня. Аляксандр Казулін стаў ганаровым членам міжнароднага маладзёжнага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія).

Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, 18 жніўня вызвалены з турмы палітык сустрэўся з лідэрамі "Маладога фронту" Дзмітрыем Дашкевічам, Артурам Фінькевічам і Анастасіяй Палажанкай. А.Казулін паведаміў, што збіраецца ўзяць удзел у кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, расказаў аб сваім бачанні грамадска-палітычнай сіутацыі ў краіне, а таксама выказаў жаданне стаць членам "Маладога фронту".

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі "звярнуў увагу на важнасць фіксацыі шматлікіх правапарушэнняў падчас выбарчай кампаніі і разгляду тактыкі байкоту непраўдзівых выбараў", зазначае прэс-служба "Маладога фронту".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239