Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/08/29/250816_250837/
Дата раздрукоўкі: 19.06.2019 12:31
29.08.2008 18:41 Эканоміка, Грамадства

Аператар сотавай сувязі "БеСТ" адкрыў свой першы цэнтр абслугоўвання ў Гродне

Мінск, 29 жніўня. Першы цэнтр абслугоўвання "БеСТ" адкрыўся 28 жніўня ў Гродне.

У паведамленні ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" зазначана, што камерцыйная эксплуатацыя сеткі "БеСТ" у Гродзенскай вобласці пачалася больш як два гады таму. Цяпер кампанія забяспечвае сувязь на тэрыторыі, дзе пражывае больш як 50% насельніцтва рэгіёну. Гэта Гродна і чатыры самыя буйныя раённыя цэнтры вобласці: Ліда, Ашмяны, Слонім, Шчучын.

Якасны сігнал у рэгіёне забяспечваюць 49 базавых станцый. Да канца года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 99 базавых станцый. Да гэтага часу паслугі "БеСТ" у Гродзенскай вобласці прадастаўлялі дылеры.

Як раней паведамляў БелаПАН, у канцы ліпеня гэтага года 80% акцый ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" набыў найбуйны турэцкі аператар сотавай увязі Turkcell; 20% застаюцца ў беларускага боку. Акцыі "БеСТ" набываюцца за 500 млн. долараў ЗША. Аплата праводзіцца ў тры этапы: 300 млн. долараў — на дату завяршэння здзелкі, якая наступае пасля завяршэння 30 дзён з даты падпісання пагаднення, а дадатковыя плацяжы па 100 млн. долараў будуць праведзеныя апаведна 31 снежня 2009 і 2010 гадоў. Яшчэ адзін плацеж у 100 млн. долараў будзе ажыццёўлены пасля атрымання кампаніяй "БеСТ" станоўчага гадавога даходу.

На продаж астатніх 20% акцый дзейнічае забарона на пяць гадоў.

Паводле інфармацыі афіцыйных крыніц, 26 жніўня кампанія Turkcell пералічыла першы плацеж у 300 млн. долараў за атрыманыя 80% акцый "БеСТ".

Па выніках 2007 года абаненцкая база ЗАТ "БеСТ" склала 181,6 тыс. чалавек, з іх 119,6 тыс. падключыліся ў мінулым годзе. На 1 ліпеня 2008 года абаненцкая база складала 187 тыс. чалавек. У студзені—чэрвені 2008 года аператар падключыў толькі 5,1 тыс. новых абанентаў. Сетка "БеСТ" пакрывае 26,3% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае 68,6% насельніцтва. У сетцы дзейнічае 438 базавых станцый.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН