Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/09/21/255211_255228/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 05:07
21.09.2008 15:47 Эканоміка, Фінансы

Прадпрыемствамі "Белнафтахіма" ў студзені—ліпені атрымана чыстага прыбытку ў 3,8 разу больш, чым за аналагічны леташні перыяд

Мінск, 21 верасня. Прадпрыемствамі "Белнафтахіма" ў студзені—ліпені атрымана 3 трлн. 95 млрд. рублёў чыстага прыбытку, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу. Гэта ў 3,8 разу больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 4 трлн. 314 млрд. рублёў — у 3,5 разу больш, чым летась.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг на прадпрыемствах канцэрна "Белнафтахім" павялічылася ў студзені—ліпені з 13,9% летась да 34,8% сёлета. Больш чым у два разы павялічылася рэнтабельнасць продажу — з 9,7 да 20,1%.

41,7% ад усіх прадпрыемстваў канцэрна працавалі ў гэты перыяд з рэнтабельнасцю ад 10 да 20%, астатнія прадпрыемствы працавалі з рэнтабельнасцю ад 5 да 10% (25%) і ад 0 да 5% (20,8%). З рэнтабельнасцю 50% і вышай працавалі 8,3% прадпрыемстваў, з рэнтабельнасцю ад 20 да 30% — 4,2% прадпрыемстваў. У канцэрне не было ніводнага стратнага прадпрыемства.

Фактычнае выкананне прагнозных паказчыкаў па аб'ёме вытворчасці прадукцыі прадпрыемствамі канцэрна "Белнафтахім" у студзені—жніўні склала 107,7% (заданне — 107%).

Наталля Кароткая, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН