Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/09/29/256965_256966_256968/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:56
29.09.2008 09:23 Палітыка

Сярод 97 абраных дэпутатаў ПП НС няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі (дапоўнена)

Мінск, 29 верасня. Ні ў адной з 97 выбарчых акруг, дзе падведзены папярэднія вынікі выбараў, не перамог прадстаўнік апазіцыі, паведаміла на начной прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Паводле яе інфармацыі, Сяргей Калякін атрымаў 15,6% галасоў, Ігар Рынкевіч — 15%, Аляксей Міхалевіч — 14%, Людміла Гразнова — 10,6%, Анатоль  Лябедзька — 9,7%, Вольга Казуліна — 8,6%.

Як зазначыла Л.Ярмошына, апазіцыйныя кандыдаты вялі дастаткова актыўную агітацыйную кампанію. "Але ў Рэспубліцы Беларусь як бы выбаршчыкі ні любілі крытыкаваць уладу, слова "апазіцыя" іх яшчэ больш насцярожвае. Выбаршчык баіцца страціць тое, што мае. Ён не жадае рэзка мяняць жыццё з прыходам да ўлады апазіцыі, бо гэта можа парушыць яго камфортнае існаванне".

Старшыня ЦВК таксама паведаміла, што з 32 дэпутатаў ПП НС трэцяга склікання, якія балатаваліся ў ніжнюю палату парламента, не прайшлі два — Вольга Абрамава і Віктар Кучынскі.

У ЦВК пакуль няма звестак па 13 акругах.

Спіс абраных дэпутатаў:

Брэсцкая вобласць

Брэсцкая-Заходняя акруга № 1 — Алег Вялічка (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Брэсцкая-Цэнтральныя № 2 — звестак няма

Брэсцкая-Усходняя № 3 — звестак няма

Мухавецкая № 4 — звестак няма

Баранавіцкая-Заходняя № 5 — Анатоль Ваньковіч (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Баранавіцкая-Усходняя № 6 — Святлана Пішч (генеральны дырэктар ААТ "Гарант-Сэрвіс")

Баранавіцкая сельская № 7 — звестак няма

Белавежская № 8 — звестак няма

Бярозаўская № 9 — Яўген Казімірчык (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Днепра-Бугская № 10 — Уладзімір Здановіч (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Івацэвіцкая № 11 — Леанід Кавалевіч (генеральны дырэктар ГУПП "Івацэвіцкая ЖКГ")

Кобрынская № 12 — Аляксандр Зазуля (генеральны дырэктар ЗАТ "Оптымалсэрвіс")

Лунінецкая № 13 — звестак няма

Пінская гарадская № 14 — Зінаіда Мандроўская (дырэктар ЧУП "ЭлКіс" ГА "БелЦІЗ")

Пінская сельская № 15 — Канстанцін Шэўчык (генеральны дырэктар ААТ "Пінсксадгасбуд")

Столінская № 16 — Ніна Кульша (дырэктар УА "Сярэдняя школа № 2", Столін)

Віцебская вобласць

Віцебская-Горкаўская № 17 — звестак няма

Віцебская-Чкалаўская № 18 — Віктар Аўчыннікаў (галоўны ўрач УАЗ "Віцебская абласная клінічная бальніца")

Віцебская-Чыгуначная № 19 — Сяргей Сямашка (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Віцебская-Кастрычніцкая № 20 — Аляксандр Ласякін (дырэктар УА "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж")

Віцебская сельская № 21 — Васіль Байкоў (старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя)

Глыбоцкая № 22 — Уладзімір Андрэйчанка (старшыня Віцебскага аблвыканкама)

Лепельская № 23 — Анфім Міхалевіч (старшыня Чашніцкага райвыканкама)

Мёрская № 24 — Уладзімір Скавародка (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Наваполацкая № 25 — Іна Антонава (галоўны ўрач дзіцячай паліклінікі УЗ "Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца")

Аршанская гарадская № 26 — Уладзімір Жарэла (начальнік Беларускай чыгункі)

Аршанская-Дняпроўская № 27 — Уладзімір Адашкевіч (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Полацкая гарадская № 28 — Пётр Южык (намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама)

Пастаўская № 29 — Эдуард Казура (старшыня Пастаўскага райвыканкама)

Сенненская № 30 — Аляксандр Папкоў (намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта) 

Гомельская вобласць

Гомельская-Юбілейная № 31 — Аляксандр Чыкілёў (генеральны дырэктар ААТ "Гомельпрамбуд")

Гомельская-Сельмашаўская № 32 — Аляксандр Бяляеў (старшыня Гомельскага гарвыканкама)

Гомельская-Цэнтральная № 33 — Аляксандр Шаўко (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Гомельская-Савецкая № 34 — звестак няма

Гомельская-Прамысловая № 35 — звестак няма

Гомельская-Новабеліцкая № 36 — звестак няма

Гомельская сельская № 37 — Уладзімір Маёраў (старшыня Гомельскага райвыканкама)

Буда-Кашалёўская № 38 — Уладзімір Кужанаў (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Жыткавіцкая № 39 — Міхаіл Русы (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Жлобінская № 40 — Уладзімір Батан (начальнік цэха рамонту металургічнага абсталявання РУП "БМЗ")

Калінкавіцкая № 41 — Раіса Ціханская (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Мазырская № 42 — Яўген Арцюшэнка (намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод")

Палеская № 43 — Сяргей Канопліч (старшыня Ельскага райвыканкама)

Рэчыцкая № 44 — Ала Ісачэнка (начальнік фінансавага аддзела Рэчыцкага райвыканкама)

Рагачоўская № 45 — Уладзімір Міхасёў (начальнік упраўлення ЖКГ Гомельскага аблвыканкама)

Светлагорская № 46 — Валянціна Кавалёва (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Хойніцкая № 47 — звестак няма

Гродзенская вобласць

Ваўкавыская № 48 — Леанід Эльяшэвіч (старшыня Зэльвенскага райвыканкама)

Гродзенская-Занёманская № 49 — Аляксандр Антоненка (старшыня Гродзенскага гарвыканкама)

Гродзенская-Цэнтральная № 50 — Сяргей Маскевіч (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Гродзенская-Паўночная № 51 — Марына Рэмша (галоўны ўрач УЗ "Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка", гарадская паліклініка № 4)

Гродзенская сельская № 52 — Мікалай Гарбачонак (першы сакратар Гродзенскага раённага камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі")

Іўеўская № 53 — Валянціна Лузіна (намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама)

Лідская № 54 — Тамара Клябан (начальнік упраўлення эканомікі Лідскага райвыканкама)

Дзятлаўская № 55 — Міхаіл Орда (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Мастоўская № 56 — Васіль Сцяпура (першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама)

Навагрудская № 57 — Філіп Богуш (дырэктар РСУП "Племзавод Карэлічы")

Слонімская № 58 — Мечыслаў Касцюк (старшыня Слонімскага райвыканкама)

Смаргонская № 59 — Таццяна Голубева (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Шчучынскі № 60 — Марыя Бірукова (намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама)

Мінская вобласць

Бярэзінская № 61 — Уладзімір Пятровіч (начальнік ДРБУ № 121 КУП "Мінскаблдарбуд")

Барысаўская гарадская № 62 — Віктар Гумінскі (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Барысаўская сельская № 63 — Васіль Гур'янаў (генеральны дырэктар РУП "Барысаўхлебпрам")

Вілейская № 64 — Ігар Спільнічэнка (галоўны ўрач УЗ "Вілейская цэнтральная раённая бальніца")

Дзяржынская № 65 — Алег Кот (ваенны камісар Дзяржынскага раённага ваеннага камісарыята)

Жодзінская № 66 — звестак няма

Лагойская № 67 — Генадзь Дзямідчык (генеральны дырэктар РУСПП "Першая Мінская птушкафабрыка")

Любанская № 68 — Васіль Усік (старшыня Старадарожскага райвыканкама)

Мінская сельская № 69 — звестак няма

Маладзечанская гарадская № 70 — Мікалай Жгун (УА "Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж")

Маладзечанская сельская № 71 — Уладзімір Сінякоў (начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта)

Нясвіжская № 72 — Алена Новік (дырэктар УА "Шчэпіцкая ГОСШ" Клецкага раёна)

Пухавіцкая № 73 — Алена Дзікавіцкая (дырэктар ГУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна")

Слуцкая № 74 — Інэса Кляшчук (першы сакратар слуцкага гарадскога камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі")

Салігорская гарадская № 75 — Яўген Абаленскі (намеснік начальніка пад'ёму № 2 4-га рудаўпраўлення РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуськалій")

Салігорская сельская № 76 — Ганна Лаўрукевіч (генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Белбыт")

Стаўбцоўская № 77 — Іван Багатко (галоўны рэдактар ГУ "Рэдакцыя газеты "Прамень" і праграмы радыёвяшчання "Радыё Стоўбцы")

Магілёўская вобласць

Бабруйская-Ленінская № 78 — Алена Шамаль (намеснік галоўнага ўрача УЗ "Бабруйская цэнтральная бальніца")

Бабруйская-Першамайская № 79 — Уладзімір Карпяк (галоўны інжынер завода масавых шын ААТ "Белшына")

Бабруйская сельская № 80 — Анатоль Глаз (намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама)

Горацкая № 81 — Таццяна Асмалоўская (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Быхаўская № 82 — Алег Сакадынец (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Крычаўская № 83 — Тамара Белкіна (начальнік аддзела па ідэалагічнай працы дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Кіраўніцтва справамі прэзідэнта)

Магілёўская-Ленінская № 84 — Уладзімір Васіленка (начальнік аддзела па мабілізацыйнай падрыхтоўцы ААТ "Магілёўхімвалакно")

Магілёўская-Цэнтральная № 85 — Аляксандр Юшкевіч (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Магілёўская-Кастрычніцкая № 86 — Таццяна Ісачэнка (намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў)

Магілёўская-Прамысловая № 87 — Яўген Мельнікаў (начальнік упраўлення па ідэалагічнай працы і працы з персаналам ААТ "Магілёўхімвалакно")

Магілёўская сельская № 88 — Аляксандр Разганаў (старшыня Магілёўскага райвыканкама)

Асіповіцкая № 89 — Сяргей Крыжэвіч (старшыня Клічаўскага райвыканкама)

Шклоўская № 90 — Валерый Іваноў (старшыня Шклоўскага райвыканкама)

Мінск

Шабанаўская № 91 — Галіна Юргелевіч (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Аўтазаводская № 92 — Аляксандр Высоцкі (старшыня прафкама РУП "МАЗ" Беларускага прафаюза работнікаў прамысловасці)

Васняцоўская № 93 — Анатоль Паўловіч (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Свіслацкая № 94 — Генадзь Давыдзька (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Купалаўская № 95 — Валянціна Леаненка (дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі БДТУ)

Чкалаўская № 96 — Раман Кароп (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Кастрычніцкая № 97 — Аляксей Казлоў (намеснік генеральнага дырэктара па працы з персаналам НВА "Інтэграл")

Грушаўская № 98 — Віктар Талкачоў (дырэктар ПУП "Мінскі вагонарамонтны завод")

Паўднёва-Заходняя № 99 — Святлана Шылава (галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя)

Ясенінская № 100 — Ігар Карпенка (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Адзінцоўская № 101 — Аляксей Кузьміч (намеснік дырэктара ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат")

Сухараўская № 102 — Валянціна Лукашонак (намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска)

Масюкоўшчынская № 103 — Святлана Сухавей (вядучы майстар сцэны тэатра-студыі кінаакцёра РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм")

Кальварыйская № 104 — Валянціна Жураўская (дырэктар УА "Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці")

Старавіленская № 105 — Мікалай Самасейка (старшыня суда Цэнтральнага раёна)

Коласаўская № 106 — Галіна Палянская (дэпутат Палаты прадстаўнікоў)

Усходняя № 107 — Віталь Бусько (прарэктар па навучальнай працы УА БДУІР)

Каліноўская № 108 — Мікалай Казак (галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі)

Уручская № 109 — Ігнацій Місурагін (начальнік УА "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь")

Партызанская № 110 — Тамара Шчарбацэвіч (дырэктар УА "Мінскае дзяржаўнае ПТВ-55 будаўнікоў")

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН